суббота, 26 апреля 2014 г.

У Менску прайшла сустрэча Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў

У Менску 25 красавіка прайшло паседжанне грамадскай ініцыятывы "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў". Падчас паседжання абмяркоўваўся працэс стварэння базы хрысціянскіх журналістаў і СМІ Беларусі, былі падведзеныя пэўныя вынікі, акрэсленыя пэўныя дасягненні і недахопы, вызначаныя адказныя па далейшым напаўненні базы.

Таксама абмяркоўвалася хада конкурсу ў абарону ненароджанага жыцця "Жыццё пад сэрцам". Было прынятае рашэнне перанесці ўручэнне прызоў пераможцам конкурсу з 1 на 3 чэрвеня, каб не перашкаджаць правядзенню 1 чэрвеня іншых хрысціянскіх мерапрыемстваў і мерапрыемстваў у абарону дзіцяці.

Апроч таго, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні міжканфесійнага супрацоўніцтва хрысціянскіх журналістаў і блогераў, у прыватнасці, правядзення адукацыйных журналісцкіх семінараў у розных гарадах Беларусі, а таксама магчымага стварэння ў далейшым буйного прахрысціянскага інтэрнэт-СМІ ў Беларусі.


Нагадваем, "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў" была створаная ў Менску 25 лютага 2014 года. Яна аб'ядноўвае як прафесійных журналістаў, так і аматараў, а таксама блогераў і адміністратараў ды рэдактараў рэлігійных СМІ, сайтаў і г.д. Па пытаннях адносна далучэння да суполкі можна звяртацца да каардынатара па тэлефоне +375 (29) 327 93 50 альбо праз e-mail karybut@gmail.com.

Комментариев нет:

Отправить комментарий