пятница, 16 мая 2014 г.

Запрашаем на паседжанне "Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў"

Запрашаем на чарговае паседжанне "Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў" Беларусі. Сустрэча пачнецца 19 траўня а 18.00 у Менску ў офісе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў” па адрасе г.Мінск, вул.Камсамольская 7, офіс 32 (уваход праз цэнтр прыгажосці Body Jazz).

Парадак дня:

1. Падвядзенне папярэдніх вынікаў конкурсу "Жыццё пад сэрцам"

2. Стварэнне сайту Супольнасці

3. Стварэнне базаў звестак "Хрысціянскі байнэт" і "Хрысціянскія цэрквы Беларусі"

четверг, 8 мая 2014 г.

Да сканчэння прыёму матэрыялаў на конкурс "Жыццё пад сэрцам" застаўся тыдзень

Да сканчэння прыёму аўтарскіх матэрыялаў беларускіх журналістаў і блогераў на конкурс у абарону пачатых жыццяў "Жыццё пад сэрцам" застаўся тыдзень. Прыём будзе скончаны а 00:00 16 траўня.

Нагадаем, грамадская ініцыятыва "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў" абвясціла конкурс "Жыццё пад сэрцам" 20 сакавіка. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца як прафесійныя журналісты, так і журналісты-аматары, блогеры ды адміністраты рэлігійных сродкаў масавай інфармацыі, якія ў сваіх публікацыях, фота- і/ці відэаматэрыялах закранаюць тэму абароны ненароджанага жыцця.

На конкурс прымаюцца матэрыялы створаныя і апублікаваныя ў беларускіх СМІ, блогах ці рэлігійных сайтах у перыяд з 1 чэрвеня 2013 года да 15 траўня 2014 года ўключна. Конкурсныя працы прымаюцца па 15 траўня 2014 года ўключна. Падвядзенне і агалошванне вынікаў конкурсу адбудзецца 3 чэрвеня.

Па выніках конкурсу вызначаюцца тры лепшыя працы, аўтары якіх атрымліваюць ад арганізатараў конкурсу каштоўныя прызы: 1 месца - нетбук, 2 месца - смартфон, 3 месца - дыктафон.

Больш падрабязна пра конкурс можна прачытаць тут: http://slovaby.blogspot.com/2014/03/blog-post_20.html


"Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў" была створаная ў Менску 25 лютага 2014 года. Яна аб'ядноўвае як прафесійных журналістаў, так і аматараў, а таксама блогераў і адміністратараў ды рэдактараў рэлігійных СМІ, сайтаў і г.д. Па пытаннях адносна далучэння да суполкі можна звяртацца да каардынатара па тэлефоне +375 (29) 327 93 50 альбо праз e-mail karybut@gmail.com.