суббота, 26 апреля 2014 г.

У Менску прайшла сустрэча Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў

У Менску 25 красавіка прайшло паседжанне грамадскай ініцыятывы "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў". Падчас паседжання абмяркоўваўся працэс стварэння базы хрысціянскіх журналістаў і СМІ Беларусі, былі падведзеныя пэўныя вынікі, акрэсленыя пэўныя дасягненні і недахопы, вызначаныя адказныя па далейшым напаўненні базы.

Таксама абмяркоўвалася хада конкурсу ў абарону ненароджанага жыцця "Жыццё пад сэрцам". Было прынятае рашэнне перанесці ўручэнне прызоў пераможцам конкурсу з 1 на 3 чэрвеня, каб не перашкаджаць правядзенню 1 чэрвеня іншых хрысціянскіх мерапрыемстваў і мерапрыемстваў у абарону дзіцяці.

Апроч таго, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні міжканфесійнага супрацоўніцтва хрысціянскіх журналістаў і блогераў, у прыватнасці, правядзення адукацыйных журналісцкіх семінараў у розных гарадах Беларусі, а таксама магчымага стварэння ў далейшым буйного прахрысціянскага інтэрнэт-СМІ ў Беларусі.


Нагадваем, "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў" была створаная ў Менску 25 лютага 2014 года. Яна аб'ядноўвае як прафесійных журналістаў, так і аматараў, а таксама блогераў і адміністратараў ды рэдактараў рэлігійных СМІ, сайтаў і г.д. Па пытаннях адносна далучэння да суполкі можна звяртацца да каардынатара па тэлефоне +375 (29) 327 93 50 альбо праз e-mail karybut@gmail.com.

среда, 23 апреля 2014 г.

Запрашаем на сустрэчу Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў. Парадак дня

Запрашаем хрысціянскіх журналістаў, блогераў, адміністратараў рэлігійных СМІ і іншых на сустрэчу грамадскай ініцыятывы "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў", якая пройдзе ў пятницу, 25 красавіка. Пачатак а 17-й гадзіне ў офісе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў” па адрасе г.Мінск, вул.Камсамольская 7, офіс 32 (уваход праз цэнтр прыгажосці Body Jazz).

Парадак дня:

1. Удакладненне базы звестак хрысціянскіх СМІ

2. Конкурс "Жыццё пад сэрцам"

3. Міжканфесійная супраца

суббота, 19 апреля 2014 г.

Са святам Уваскрасення Хрыста!

Грамадская ініцыятыва "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў" віншуе ўсіх сваіх сябраў і хрысціянскіх вернікаў Беларусі са святам Уваскрасення Хрыста!

Жадаем, каб свята Вялікадня дапамагло ўсім нам найлепш усвядоміць ахвярную муку Збаўцу і адкрыць нашыя сэрцы і думкі грукаючаму Хрысту, каб дзякуючы Яго добрай ласцы змяняцца самім і змяняць Беларусь у духу хрысціянскай веры.

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос!

среда, 16 апреля 2014 г.

Да сканчэння прыёму матэрыялаў на конкурс "Жыццё пад сэрцам" засталося менш за месяц

Грамадская ініцыятыва "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў" нагадвае, што да сканчэння прыёму матэрыялаў на конкурс "Жыццё пад сэрцам", прысвечанага абароне ненароджанага жыцця, засталося менш за месяц.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца як прафесійныя журналісты, так і журналісты-аматары, блогеры ды адміністраты рэлігійных сродкаў масавай інфармацыі, якія ў сваіх публікацыях, фота- і/ці відэаматэрыялах закранаюць тэму абароны ненароджанага жыцця.

На конкурс прымаюцца матэрыялы створаныя і апублікаваныя ў беларускіх СМІ, блогах ці рэлігійных сайтах у перыяд з 1 чэрвеня 2013 года да 15 траўня 2014 года ўключна. Конкурсныя працы прымаюцца па 15 траўня 2014 года ўключна. Падвядзенне і агалошванне вынікаў конкурсу адбудзецца ў Міжнародны дзень абароны дзяцей, 1 чэрвеня.

Па выніках конкурсу вызначаюцца тры лепшыя працы, аўтары якіх атрымліваюць ад арганізатараў конкурсу каштоўныя прызы: 1 месца - нетбук, 2 месца - смартфон, 3 месца - дыктафон.

Больш падрабязна пра конкурс можна прачытаць тут: http://slovaby.blogspot.com/2014/03/blog-post_20.html


Нагадваем, "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў" была створаная ў Менску 25 лютага 2014 года. Яна аб'ядноўвае як прафесійных журналістаў, так і аматараў, а таксама блогераў і адміністратараў ды рэдактараў рэлігійных СМІ, сайтаў і г.д. Па пытаннях адносна далучэння да суполкі можна звяртацца да каардынатара па тэлефоне +375 (29) 327 93 50 альбо праз e-mail karybut@gmail.com.

среда, 9 апреля 2014 г.

Запрашаем на сустрэчу Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў. Парадак дня

Запрашаем хрысціянскіх журналістаў, блогераў, адміністратараў рэлігійных СМІ і іншых на сустрэчу грамадскай ініцыятывы "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў", якая пройдзе ў панядзелак, 14 красавіка. Пачатак а 18-й гадзіне ў офісе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў” па адрасе г.Мінск, вул.Камсамольская 7, офіс 32 (уваход праз цэнтр прыгажосці Body Jazz).

Парадак дня:

1. Агульная інфармацыя

2. Хада конкурсу ў абарону жыцця "Жыццё пад сэрцам"

3. Навучальныя семінары для хрысціянскіх журналістаў улетку-восені 2014 года

4. Абмеркаванне назвы сайту супольнасці

5. Прэзентацыя спісу хрысціянскіх СМІ Беларусі

6. Далучэнне да супольнасці новых сябраў

Таксама паведамляем, што да складу журы конкурсу "Жыццё пад сэрцам" далучыўся Герман Родаў, старшыня Біблійнага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь.

вторник, 1 апреля 2014 г.

На Invictory прайшла вэб-канфэрэнцыя з каардынатарам Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў

На сайце Invictoryю.com прайшла вэб-канфэрэнцыя з каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў".

З пытаннямі і адказамі на іх можна азнаёміцца па спасылцы.