Грамадская
ініцыятыва "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў"
нагадвае, што да сканчэння прыёму матэрыялаў на конкурс "Жыццё пад
сэрцам", прысвечанага абароне ненароджанага жыцця, засталося менш за
месяц.
Да ўдзелу ў
конкурсе дапускаюцца як прафесійныя журналісты, так і журналісты-аматары,
блогеры ды адміністраты рэлігійных сродкаў масавай інфармацыі, якія ў сваіх
публікацыях, фота- і/ці відэаматэрыялах закранаюць тэму абароны ненароджанага
жыцця.
На конкурс
прымаюцца матэрыялы створаныя і апублікаваныя ў беларускіх СМІ, блогах ці
рэлігійных сайтах у перыяд з 1 чэрвеня 2013 года да 15 траўня 2014 года
ўключна. Конкурсныя працы прымаюцца па 15 траўня 2014 года ўключна. Падвядзенне
і агалошванне вынікаў конкурсу адбудзецца ў Міжнародны дзень абароны дзяцей, 1
чэрвеня.
Па выніках
конкурсу вызначаюцца тры лепшыя працы, аўтары якіх атрымліваюць ад
арганізатараў конкурсу каштоўныя прызы: 1 месца - нетбук, 2 месца - смартфон, 3
месца - дыктафон.
Больш падрабязна
пра конкурс можна прачытаць тут: http://slovaby.blogspot.com/2014/03/blog-post_20.html
Нагадваем, "Супольнасць
хрысціянскіх журналістаў і блогераў" была створаная ў Менску 25 лютага
2014 года. Яна аб'ядноўвае як прафесійных журналістаў, так і аматараў, а
таксама блогераў і адміністратараў ды рэдактараў рэлігійных СМІ, сайтаў і г.д. Па
пытаннях адносна далучэння да суполкі можна звяртацца да каардынатара па
тэлефоне +375 (29) 327 93 50 альбо праз e-mail karybut@gmail.com.
Комментариев нет:
Отправить комментарий