четверг, 27 марта 2014 г.

Чарговае паседжанне Супольнасці: запрашаем

У панядзелак, 31 сакавіка, адбудзецца чарговае паседжанне грамадскай ініцыятывы "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў". Пачатак а 18-й гадзіне ў офісе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў” па адрасе г.Мінск, вул.Камсамольская 7, офіс 32 (уваход праз цэнтр прыгажосці Body Jazz).

Запрашаем усіх жадаючых!

четверг, 20 марта 2014 г.

Журналісцкі конкурс "Жыццё пад сэрцам"

Грамадская ініцыятыва "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў" абвяшчае штогадовы конкурс журналісцкіх матэрыялаў, прысвечаных абароне ненароджанага жыцця - "Жыццё пад сэрцам".

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца як прафесійныя журналісты, так і журналісты-аматары, блогеры ды адміністраты рэлігійных сродкаў масавай інфармацыі, якія ў сваіх публікацыях, фота- і/ці відэаматэрыялах закранаюць тэму абароны ненароджанага жыцця.

На конкурс прымаюцца матэрыялы створаныя і апублікаваныя ў беларускіх СМІ, блогах ці рэлігійных сайтах у перыяд з 1 чэрвеня 2013 года да 15 траўня 2014 года ўключна. Конкурсныя працы прымаюцца па 15 траўня 2014 года ўключна. Падвядзенне і агалошванне вынікаў конкурсу адбудзецца ў Міжнародны дзень абароны дзяцей, 1 чэрвеня.

Конкурсныя працы высалаюцца на e-mail: karybut@gmail.com. Тэма ліста: "Конкурс "Жыццё пад сэрцам", а таксама Імя і прозвішча аўтара. Мова конкурсных працаў: беларуская і руская. Удзел у конкурсе бясплатны.

Удзельнік конкурсу павінен з'яўляцца аўтарам матэрыялу, прадстаўленага ад яго/яе імя на конкурс. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права выключыць работы аўтара з ліку конкурсных або прызавых ў выпадку, калі будуць выяўленыя факты парушэння аўтарскіх правоў. Рашэнне аб выключэнні работ прымае журы конкурсу.

Аспрэчыць вынікі конкурсу можа любы чалавек. Для гэтага неабходна накіраваць на e-mail: karybut@gmail.com факты парушэння правілаў конкурсу.

Скаргі, выказаныя любым спосабам, акрамя асабістага ліста ў адрас аргкамітэта, не прымаюцца да разгляду.

Дасылаючы свае матэрыялы, аўтар згаджаецца з умовамі конкурсу, а таксама з тым, што яны могуць быць выкарыстаныя арганізатарамі конкурсу для публікацыі ў друкаваным ці электронным выглядзе для прасоўвання гэтага конкурсу ў любым фармаце без выплаты якіх-небудзь узнагарод.

Па выніках конкурсу вызначаюцца тры лепшыя працы, аўтары якіх атрымліваюць ад арганізатараў конкурсу каштоўныя прызы: 1 месца - нетбук, 2 месца - смартфон, 3 месца - дыктафон. У выпадку вялікай колькасці дасланых матэрыялаў журы і аргкамітэт конкурс пакідаюць за сабой права вылучаць/ці не вылучаць асобныя намінацыі для конкурсных працаў.

Журы конкурсу:

Ганна Санько, урач акушэр-гінеколаг у Мінскай гарадской клінічнай бальніцы, клінічны ардынатар Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, валанцёр дабрачыннага фонду "Адкрытыя сэрцы"

Таццяна Тарасевіч, дэмограф, сацыёлаг, рэдактар ​​сайту pro-life.by

Герман Родаў, старшыня Біблійнага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Аляксандр Тамковіч, журналіст, публіцыст, сябар Рады ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Анатоль Шырвель, журналіст, шматдзетны бацька, адказны за служэнне сем'яў у Аб'яднанай царкве ХВЕ ў Беларусі

Максім Гацак, журналіст, каардынатар грамадскай ініцыятывы "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў"

понедельник, 17 марта 2014 г.

Вэб-канферэнцыя каардынатара Супольнасці на Invictory.com


З ініцыятывы хрысціянскага мегапарталу Invictory.com праходзіць вэб-канферэнцыя з каардынатарам грамадскай ініцыятывы "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў" Максімам Гацаком.

Задаць пытанні можна да 23 сакавіка ўключна. Адказы на іх будуць апублікаваныя на наступным тыдні.

вторник, 11 марта 2014 г.

Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў правядзе конкурс у абарону жыцця


У Менску 10 сакавіка прайшла другая сустрэча Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў, якая была створана 25 лютага. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі планы дзейнасці супольнасці на бліжэйшую будучыню.

У прыватнасці, было вырашана правесці конкурс журналісцкіх працаў, прысвечаны абароне ненароджанага жыцця. Рабочая назва конкурсу - "Жыццё пад сэрцам". Вырашана, што ўдзел у конкурсе змогуць узяць беларускія журналісты, публіцысты і блогеры, працы якіх былі ці будуць напісаныя з 1 чэрвеня 2013 года да 15 траўня 2014 года. Вынікі конкурсу плануецца падвесці ў Дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня 2014 года. Зараз вырашаецца пытанне са складам журы і прызамі пераможцам конкурсу. Конкурс будзе абвешчаны бліжэйшым часам.

Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі стварэнне базы хрысціянскіх СМІ, уключыючы сайты прыходаў, парафіяў і абшчын, ды ўсіх хрысціянскіх абшчын, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Апроч таго, на сустрэчы было вырашана стварыць сайт Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў, які б асвятляў дзейнасць супольнасці. Пакуль жа створаны адпаведны блог:


Па пытаннях адносна далучэння да суполкі можна звяртацца да каардынатара па тэлефоне +375 (29) 327 93 50 альбо праз e-mail karybut@gmail.com.