вторник, 11 марта 2014 г.

Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў правядзе конкурс у абарону жыцця


У Менску 10 сакавіка прайшла другая сустрэча Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў, якая была створана 25 лютага. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі планы дзейнасці супольнасці на бліжэйшую будучыню.

У прыватнасці, было вырашана правесці конкурс журналісцкіх працаў, прысвечаны абароне ненароджанага жыцця. Рабочая назва конкурсу - "Жыццё пад сэрцам". Вырашана, што ўдзел у конкурсе змогуць узяць беларускія журналісты, публіцысты і блогеры, працы якіх былі ці будуць напісаныя з 1 чэрвеня 2013 года да 15 траўня 2014 года. Вынікі конкурсу плануецца падвесці ў Дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня 2014 года. Зараз вырашаецца пытанне са складам журы і прызамі пераможцам конкурсу. Конкурс будзе абвешчаны бліжэйшым часам.

Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі стварэнне базы хрысціянскіх СМІ, уключыючы сайты прыходаў, парафіяў і абшчын, ды ўсіх хрысціянскіх абшчын, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Апроч таго, на сустрэчы было вырашана стварыць сайт Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў, які б асвятляў дзейнасць супольнасці. Пакуль жа створаны адпаведны блог:


Па пытаннях адносна далучэння да суполкі можна звяртацца да каардынатара па тэлефоне +375 (29) 327 93 50 альбо праз e-mail karybut@gmail.com.

Комментариев нет:

Отправить комментарий