четверг, 8 мая 2014 г.

Да сканчэння прыёму матэрыялаў на конкурс "Жыццё пад сэрцам" застаўся тыдзень

Да сканчэння прыёму аўтарскіх матэрыялаў беларускіх журналістаў і блогераў на конкурс у абарону пачатых жыццяў "Жыццё пад сэрцам" застаўся тыдзень. Прыём будзе скончаны а 00:00 16 траўня.

Нагадаем, грамадская ініцыятыва "Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў" абвясціла конкурс "Жыццё пад сэрцам" 20 сакавіка. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца як прафесійныя журналісты, так і журналісты-аматары, блогеры ды адміністраты рэлігійных сродкаў масавай інфармацыі, якія ў сваіх публікацыях, фота- і/ці відэаматэрыялах закранаюць тэму абароны ненароджанага жыцця.

На конкурс прымаюцца матэрыялы створаныя і апублікаваныя ў беларускіх СМІ, блогах ці рэлігійных сайтах у перыяд з 1 чэрвеня 2013 года да 15 траўня 2014 года ўключна. Конкурсныя працы прымаюцца па 15 траўня 2014 года ўключна. Падвядзенне і агалошванне вынікаў конкурсу адбудзецца 3 чэрвеня.

Па выніках конкурсу вызначаюцца тры лепшыя працы, аўтары якіх атрымліваюць ад арганізатараў конкурсу каштоўныя прызы: 1 месца - нетбук, 2 месца - смартфон, 3 месца - дыктафон.

Больш падрабязна пра конкурс можна прачытаць тут: http://slovaby.blogspot.com/2014/03/blog-post_20.html


"Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў" была створаная ў Менску 25 лютага 2014 года. Яна аб'ядноўвае як прафесійных журналістаў, так і аматараў, а таксама блогераў і адміністратараў ды рэдактараў рэлігійных СМІ, сайтаў і г.д. Па пытаннях адносна далучэння да суполкі можна звяртацца да каардынатара па тэлефоне +375 (29) 327 93 50 альбо праз e-mail karybut@gmail.com.



Комментариев нет:

Отправить комментарий